“Калі Жызнеўскаму дадуць Героя Ўкраіны, нас пакінуць у спакоі” – маці Героя Нябеснай Сотні Міхася Жызнеўскага аб пераследзе сям’і ў Беларусі і бяздзейнасці ўладаў

“Мне лекары забаранілі нараджаць Міхася. Дагэтуль я страціла 3 дзіцяці, потым з цяжкасцю нарадзіла Наталлю (старэйшая сястра Міхася Жызнеўскага – нат.аўт.). А Міхася нараджаць мне забаранілі. Я хавалася ад лекараў, не брала дэкрэтны водпуск. Вельмі баялася, што гэта паўплывае на ягонае здароў’е”, – узгадвае маци першыя гады жыцця Міхася. Гартае пажоўклыя фатаздымкі: “Вось гэта ён у школе вучыўся. А гэта мы разам у Беларусі, Яму ўсяго паўтары гадка…”

Крыху падумаўшы, Ніна Васільеўна дадае:
“Ён быў за справядлівасць. Міру хацеў, каб усё было па-добраму, каб усе паважалі адзін аднога, разумелі. Я яму тады казала – пакуль светам кіруюць грошы, гэтага не будзе. Але ён у мяне ідэйным быў. Калі б выжыў, упэўнена – на фронт бы адным з першых паехаў.”

На маё пытанне, ці ведалі маці аб тым, што Жызнеўскі ўдзельнічае ў падзеяў Майдана, яна цяжка ўздыхае і папраўляе кій.
“Хлусіць не буду. Я не ведала аб гэтым. Ён казаў, што быў у складзе УНСО. У 2012 годзе мы прыехалі ва Ўкраіну, дзе ён нас пазнаёміў са сваімі сябрамі-нацяналістамі. Там ніхто яго не ведаў, як Міхася Жызнеўскага – ён называў сябе Алёша Локі. Шыфраваўся, каб не пацярпелі мы тут.
Перад Новым годам мы з ім стэлефаноўваліся. Я рспавяла, што буду адзначаць дома. А ён прагаварыўся, што заступае на дзяжурства. Але нават тады я не магла падумаць, што ён заступае на дзяжурства на барыкады Майдана…
КДБ распытвала мяне, дзе сын. Я сказала, што ён у Харкаве. Праз тыдзень ператэлілі, нахабным голасам сказалі «Вы назвалі няправільнае месца жыхарства». А я адказваю: “Я сказала у Харкаве, значыцца ў Харкаве. І не тэлефануй мне больш!” Пасля смерці Міхася за намі сачылі ўвесь час. Толькі вось што яны хацелі ўбачыць?” – Ніна Васільеўна абводзіць позіркам шмат чаго пабачыўшую кватэру. Нічога, акрамя партрэтаў сына і некалькіх жоўта-блакітных стужак на камодзе не адрознівае яе ад сотні іншых. Але спецслужбы Беларусі так проста не адчэпяцца…

НинаЖизневская

Аб тым, што Міхась Жызнеўскі знаходзіўся на Майдане, сваякі даведаліся ўжо пасля ягонай смерці.
“22 студзеня мы даведаліся, што Міхась загінуў. Я ў той дзень адчувала, што нешта нядобрае здарылася. Было як раз без пяці хвілін восем раніцы (час, калі загінуў Міхась), калі мне зрабілася дрэнна. Як быццам усё ўнутры сціскалася. Я так і падумала – нешта здарылася. Не захварэў ён, не. Здарылася нешта жудаснае. І так, недзе праз гадзіну нам патэлефанавалі і паведамілі.
У нас дома жыў любімы сабака Міхася. За 10 дзён да ягонай смерці ён завыў. Я нават тапкам у яго кінула, маўляў чаго ты выеш? А ён адчуваў…
А потым ён плакаў. Бачыў фота Міхася і пачынаў скуголіць. Мы былі вымушаныя нават хаваць фатаздымкі. Разумееце, гэта ўсяго толькі жывёла. А што адчувалі мы…”

Пасля смерці Міхася пачаліся рэпрэсіі а адносінах да сям’і. Сястру Наталлю адлічылі з універсітэта, нібыта за непаспяховасць, хаця негалосна абвясцілі, што яна «сястра нацыста і бандэраўца».
“Але тады ўмяшаліся нашыя беларускія журналісты, і рэктар сам патэлефанаваў, выбачыўся і папрасіў вярнуцца.
Мне і камяні кідалі ў галаву. Прасвістаў каля вуха, зусім побач. А маглі і забіць жа. А Парашэнка гэтага не разумее. Калі Міхасю дадуць Героя Ўкраіны, ад нас адчэпяцца”, – упэўнена Ніна Жызнеўская.

Пахаваць Героя Ўкраіны і Беларусі на радзіме спачатку не дазволілі. Ягоная магіла знаходзіцца каля сяла Сцяг Праці, пад Гомелем. Ніна Жызнеўская адтуль родам, а ягоны бацька быў там прапісаны.
“Але гэтыя жывёліны ў дзяржструктуры як толькі чуюць прозвішча Жызнеўскі, іх аж трасці пачынае. Вось, галава сельсавету і забараніла нам пахаваць сына каля сяла. Але мы прывялі журналістаў і настаялі.
У дзень пахавання могілкі былі абкружаныя машынамі сілавікоў. Быў жудасны мароз. Людзі ўвесь дзень чакалі, пакуль атрымаецца дамагчыся дазволу, але ніхто не сыходзіў. Палілі вогнішчы, каб сагрэцца. І ўжо калі сцямнела, мы нарэшце як след правялі Міхася ў апошні шлях…”

 

 

Пахавалі Жызнеўскага пад сцягамі Ўкраіны і Беларусі. Доўга з гэтым шматлікія не хацелі мірыцца – ірвалі сцягі, дратавалі кошыкі з кветкамі. Адзін раз нават надрапалі на гранітнай пліце “здраднік”. “Мы куды толькі не звярталіся”, – паказвае Ніна Васільеўна стос папер. “Нам прыдумлялі ўсемагчымыя адгаворкі – маўляў, гэта дзеці апаганілі помнік, а кветкі ўвогуле вецер паламаў.”

Ніна Васільеўна выцірае набеглую слязу і глядзіць на партрэт сына. “Вы перадайце Парашэнку, няхай дасць Міхасю Героя Ўкраіны. Зараз яго лічаць “нацыстам і бандэраўцам” у Беларусі. А калі будзе афіцыйная ўзнагарода, думаю, нас пакінуць у спакоі…”

ПортретЖизневского_2

Аліна Касоўская “Фартуна”
(Паважаныя СМІ! На дадзены артыкул распаўдсюджваюцца аўтарскія правы. Прашу капіраваць толькі са спасылкай на аўтара ці першакрыніцу)
Пераклад: Зьміцер Лаўроў

Позначки:, , , ,

About Alina Fortuna

Боєць АТО, блогер

Залишити відповідь

Заповніть поля нижче або авторизуйтесь клікнувши по іконці

Лого WordPress.com

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис WordPress.com. Log Out / Змінити )

Twitter picture

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Twitter. Log Out / Змінити )

Facebook photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Facebook. Log Out / Змінити )

Google+ photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Google+. Log Out / Змінити )

З’єднання з %s

%d блогерам подобається це: