Антыбеларуская ўлада Беларусі

Чаму ў Беларусі баяцца гістарычных дзяржаўных сімвалаў? З чыей падачы прэсуюць добраахвотнікаў АТА? Чым Лукашэнка перашкаджаюць ініцыятыўныя суполкі, накіраваныя на развіцце беларускай культуры і мовы? Якую насамрэч пазіцыю займае Беларусь ва ўкраінскім канфлікце, і чаму Расея незаўважна працягвае свае крывавыя кіпцюры над беларускай зямлёю?
Адказаць на гэтыя пытанні я паспрабую ў сваім артыкуле, наведаўшы Беларусь пад выглядам цывільнай турысткі.

Стаття мовою оригіналу (українська) – тут.

Ужо на мяжы кідаюцца ў вочы савецкія сімвалы Беларусі. З 1995 года ў краіну вярнулі сімволіку БССР (Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі), прыбраўшы колькі серп і молат са сцяга. Сапраўдныя жа гістарычныя сімвалы Беларусі – чырвоны герб з белым вершнікам “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг. Але на тэрыторыі сучаснай Беларусі яны, хоць і не афіцыйна забароненыя, але чамусьці выклікаюць дзікі жах у сілавікоў і прарасійскай часткі насельніцтва. Як і беларуская мова.

ТГ

Історичний стяг Білорусі. Бійці ТГ “Беларусь” в Україні

Belarustrip_8

Історичний герб Білорусі “Погоня”

Калі нас з карэспандэнтамі “Белсату” затрымалі сілавікі КДБ, адзін з журналістаў пачаў гаварыць з імі на беларускай мове. Гэбіст вылупіў вочы. “А Вы можете говорить на нормальном языке?” – скрозь зубы прашыпеў ен. Што можна сказаць аб простых людзях, калі нават супрацоўнікі дзяржаўнай структуры грэбуюць сваёй мовай?
– Падчас Майдана ва Украіне ў нас была вельмі напружаная сітуацыя. На вуліцы, пачуўшы беларускую мову, маглі назваць бандэраўцам і нават пабіць. Але з часам прыйшло разуменне. Тады, як пачаўся Майдан, у людзей быў шок: што рабіць? каму верыць? Так як сродкі масавай інфармацыі ў нас у асноўным расейскія, то 80% беларусаў тады паставіліся да Майдану нэгатыўна. Але час ідзе, і народ крыху мяняе свае меркаванне, – каментуе падзеі Павел Севярынец, адзін з лідэраў беларускай апазіцыі.

– Цяпер фактычна Беларусь падзелена на дзве часткі. У нас дзве сталіцы: Мінск (сучасная і савецкая назва) і Менск (гістарычная назва на беларускай мове). Два сцяга. Дзве мовы, – распавеў музыка з Віцебска, і папрасіў не называць яго імя – праз частыя паездкі з гастролямі да Украіны яго ўжо спрабавалі завербаваць супрацоўнікі КДБ. Сілавікоў цікавіла тое ж самае: сітуацыя на Данбасе і беларускія добраахвотнікі ў АТА.

Belarustrip_4Некаторыя беларусы гістарычнай сімволікі не толькі не баяцца, але і самі вырабляюць і прадаюць. 19-гадовы Вадзім Макей адкрыў уласны магазін нацыянальнай сімволікі ў гандлевым цэнтры “Сілуэт” ў Менску.
– Я гатовы да таго, што ў любы момант могуць прыйсці і зацыніць. І краму, і мяне, – распавядае малады прадпрымальнік. Гутарыць з пакупнікамі на шчырай беларускай мове.
– Я спачатку сам цікавіўся беларускай мовай і культурай. Потым гэта перарасло ў нешта большае. Так атрымалася, што я пачаў такі бізнэс. Кажуць, трэба пачынаць з сябе. Людзі пачынаюць цікавіцца, асабліва з пачаткам падзей ва Украіне. Магчыма, у беларусаў усе ж прачнецца нацыянальная самасвядомасць. У вас у Украіне з гэтым лепш.
Вадзім распавядае, што большасць пакупнікоў не турысты, а ўсё ж беларусы. Хоць заходзяць і ўкраінцы, і нават расейцы. Нават мой знаёмы з Віцебска, падвазіўшы мяне ў сталіцу, папрасіў паказаць гэтую краму, каб набыць сабе налепку на машыну і стужку.
– Ці шмат у беларусі патрыетаў? – запытала я ў хлопца.
– Не тое каб шмат…
– Хапае! – пасміхнуўся пакупнік, выходзячы з прымеркавай ў футболцы з гербам “Пагоня”.

Belarustrip_2

Вадим Макей, засновник магазину

Аб тым, што ва Украіне лепш з нацыянальнай самасвядомасцю, кажуць усе беларусы, з якімі мне ўдалося сустрэцца. У рэспубліцы, якая да гэтага часу жыве пад савецкімі сцягамі, усе ініцыятывы, нават культурныя, душацца ўладамі.
– У нас нацыянальны рух трохі развіты, але ізаляваны ад грамадства, – лічыць Аляксей Кірыенка, жыхар горада Магілеў. – Гэта, вядома, заслуга Лукашэнкі. Большасць патрыетаў – дэмакраты, а наш дыктатар такіх не зносіць.
– Патрыятычны рух Беларусі – больш моладзевая тэндэнцыя. Цяпер яна крыху аддаляецца ад палітыкі, таму ўлада пакуль што не перашкаджае дзейнасці, – расказвае дзяўчына-гісторык з Віцебска, якая сама з’яўляецца членам такога руху.
– Культурным ініцыятывам не перашкаджаюць. А вось палітычным, і нават журналістам – пастаянна. Выклікаюць на допыты ў КДБ, запалохваюць, выпісваюць штрафы. Але самыя ідэйныя на гэта ўвагі не звяртаюць – працуюць далей, – распавядае журналіст тэлеканала “Белсат”, які таксама забаронены на тэрыторыі Беларусі, праз пазіцыянаванне канала як “незалежных СМІ” і асвятленне праўдзівага боку падзей, у тым ліку ўкраінскага канфлікту.
Аляксандр Сабалеўскі, сябра Таварыства беларускай мовы, называе ўладу Беларусі “антыбеларускай” і пацвярджае, што большасць беларускамоўных ініцыятыў у дзяржаве забароненыя.
– Беларусы – мірныя людзі. І большасць патрыятычных аб’яднанняў не мілітарные. Але ўлада ўсе роўна іх не падтрымлівае.
– Мілітарные аб’яднанні, накшталт “Ваяру” Маладога Фронту”, улада трымае на прыцэле. І, як толькі пачнецца якое-небудзь паўстанне цы вайсковы канфлікт, гэтых людзей прыбяруць першымі, – лічыць апазіцыянер Павел Севярынец.

Знаходзячыся ў Гомелі, мне ўдалося наведаць сустрэчу адной з культурных ініцыятыў “Будзьма беларусамі”. Размаўлялі на сустрэчы пра тое самае – развіцце мовы і культуры, прыцягнення свядомых грамадзян.
– Ужо які год на нашыя імпрэзы прыходзяць адны і тыя ж людзі. Іншым гэта, на жаль, не цікава. Улада абсалютна не падтрымлівае, – пракаментаваў адзін з арганізатараў мерапрыемства.

Belarustrip_1

“Будзьма беларусамі” Гомель

Улады Беларусі баяцца свядомых грамадзян. Большасць людзей жывуць не краінай, а грашыма. Пра гэта кажуць усе, хто хоць крыху разумее, навошта Беларусі бела-чырвона-белы сцяг і чаму Лукашэнка ўжо называюць “цемнай постацю у гісторыі”.

– Калі пачаліся падзеі ва Украіне, найбольш свядомыя беларусы паехалі туды. Яны адразу зразумелі, што расійская агрэсія небяспечная як для Украіны, так і для Беларусі ў будучыні. Гэтыя людзі – героі нашага часу, – кажа Павел Севярынец.
Героі нашага часу, праўда не для Лукашэнкі і яго прыхільнікаў. Змены ў закон “пра крымінальную адказнасць за ўдзел у ыншаземных вайсковых канфліктах нават без факту наемніцтва” па факце -распаўсюджваецца толькі на адзін бок – на беларускіх добраахвотнікаў АТА. З прыхільнікамі так званай “ДНР” праводзяцца толькі прафілактычныя гутаркі, украінскія добраахвотнікі, якія вярнуліся ў Беларусь, ужо асуджанныя на шмат гадоў.
– Беларусь – быццам нейтральная краіна. Але яна заўседы падтрымлівае таго, хто больш плаціць, – лічыць адзін з жыхароў Магілева.

(Білоруські добровольці в АТО – фото автора)

– У Лукашэнкі ўжо 22 гады запар з’яўляецца такі бізнэс – ен прадае беларускую незалежнасць, культуру, нават мову беларускую Расіі за нафту і, вядома, крэдыты. Як толькі прыходзіць новы крэдыт ад РФ, мы ўжо ведаем – і пачнецца хваля рэпрэсій супраць беларускіх добраахвотнікаў АТА, іх сваякоў, апазіцыянераў, далей, – расказвае Павел Севярынец.
– Беларусаў, якія бралі ўдзел у АТА, лічаць пагрозай для дзяржавы. Раней пагрозай лічылі тых, хто цікавіўся беларускай мовай і культурай, – лічыць жыхарка Віцебска.
Не толькі беларусы, але і ўкраінцы, якія прымалі ўдзел у АТА, складаюць прывідную пагрозу для беларускай улады – гэта відаць на прыкладзе майго арышту сілавікамі КДБ. “Лукашэнка настолькі баіцца падпольшчыкаў, партызан, што нават загадвае высекчы лесапасадку побач з дарогамі, па якіх ездзіць, каб яго не забілі,” – распавядаюць мне жыхары краіны.

Некаторыя баяцца, а некаторыя ўсе ж спрабуюць развіваць нацыяналістычны рух у краіне і спадзяюцца на дзяржаўны пераварот накшталт ўкраінскага Майдану. Зміцер Дашкевіч, адзін з лідэраў Маладога Фронту, упэўнены, што рэвалюцыя ў Беларусі – толькі пытанне часу. Іншыя ж упэўнены, што пасля няўдалай акцыі 2010 года (знакамітая Плошча), і расстрэлаў на Інстытуцкай украінскіх актывістаў, беларусы пабаяцца выйсці за свабоду і супраць дыктатара.
Міхаіл Аршынскі, журналіст тэлеканала “Белсат”, лічыць рэвалюцыю немагчымай з-за невялікай колькасці апазіцыйных палітыкаў:
– Наша апазыцыя значна слабейшая, чым была ва Украіне ў часы Януковіча. Да таго ж, яна падзелена на тры часткі, якія ўвесь час канфліктуюць паміж сабой.
Таксама журналіст лічыць, што Украіна не стала ўзорам для прыхільнікаў рэвалюцыі – з-за вайны на Данбасе і антыўкраінскай ўладай, якая прыйшла ў Вярхоўную Раду на крыві.

Лідэры патрыятычных рухаў недвузначно намякаюць: нават калі ўдасца зрынуць Лукашэнку, ці ен сам пакіне крэсла прэзідэнта, і да ўлады прыйдуць сапраўдныя патрыеты, гэтым абавязкова скарыстаецца Расія. Гэтак жа, як пасля адмовы Украіны падпісаць дамову аб мытным саюзе, РФ “раптам” ператварылася з саюзніка на агрэсара.

Для чаго Расія працягвае на Беларусь свае крывавыя кіпцюры, растлумачыў Павел Севярынец.
– У часы СССР Беларусь была для Расіі плацдармам для наступу на Еўропу. Нават дарогі ў Менску будаваліся з такім разлікам: калі будынкі паваляцца ад ядзернага ўдару, застанецца праезд для расійскіх танкаў на Еўропу. Цяпер Беларусь быццам бы незалежная, але Расія трывала ўкаранілася тут і ў свядомасці большасці беларусаў.
– У нас большасць тэлеканалаў – расійскія. Незалежным беларускім СМІ працаваць не даюць. Есць шмат прарасійскіх арганізацый, якія актыўна займаюцца прапагандай. Нават мова ў беларусі найбольш ужывальная – расейская. Гэта можна спыніць, толькі калі адключыць усе расійскія тэлеканалы і закрыць мяжу, – лічыць музыка з горада Віцебску, недалека мяжы з РФ.
У Магілеве мне кінуліся ў вочы расійскія сцягі – віселі па ўсім горадзе. Гэта горад урачыста рыхтаваўся да прыезду расійскай дэлегацыі на чале з Дзмітрыем Мядзведзевым. Як паведамілі з тайных крыніц, размова ішла аб адкрыцці ваеннай базы РФ паблізу ад беларускага Магілева.

Напрыканцы, Павел Севярынец распавеў нам аб сітуацыі з легалізацыяй беларускіх добраахвотнікаў у Украіне, якую ен “разведаў” знутры высокіх уладных кабінетаў.
-Мы прыязджалі ва Украіну і гаварылі з грамадскімі актывістамі і чыноўнікамі па нагоды прадастаўлення грамадзянства і легалізацыі ва Узброеных сілах Украіны беларускіх добраахвотнікаў. Усе актывісты, лідэры хрысціянскіх аб’яднанняў і камандзіры добраахвотніцкіх падраздзяленняў выказалі жаданне максімальна садзейнічаць дадзенай ініцыятыве, а вось на вышэйшым узроўні – у сценах Вярхоўнай Рады – нам прамым тэкстам сказалі: “Не можам. Захад нас не падтрымае, таму што гэта па сутнасці найміцтва.” Усімі сродкамі нам далі зразумець, што нашым добраахвотнікам актыўна перашкаджаюць у атрыманні ўкраінскага грамадзянства і легалізацыі. Што мы цяпер і бачым, – каментуе беларускі апазіцыянер.

Belarustrip_9
Аўтар артыкула: Аліна Касоўская “Фартуна”, добраахвотнік АТА, блогер.
Пераклад: Зьміцер Лаўроў, Валянцін Лабачоў.

Позначки:, , ,

About Alina Fortuna

Боєць АТО, блогер

Залишити відповідь

Заповніть поля нижче або авторизуйтесь клікнувши по іконці

Лого WordPress.com

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис WordPress.com. Log Out / Змінити )

Twitter picture

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Twitter. Log Out / Змінити )

Facebook photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Facebook. Log Out / Змінити )

Google+ photo

Ви коментуєте, використовуючи свій обліковий запис Google+. Log Out / Змінити )

З’єднання з %s

%d блогерам подобається це: